SAʴý

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Юбілей 2025: адкрыта рэгістрацыя на праход праз Святыя Дзверы

Пачалася электронная рэгістрацыя для пілігрымаў, якія жадаюць прайсці праз Святыя Дзверы чатырох галоўных базілік Рыма падчас Юбілейнага 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - SAʴý

Святы Пасад запусціў сістэму электроннай рэгістрацыі для пілігрымаў, якія плануюць наведаць Рым падчас Юбілейнага 2025 года. Гэта дазволіць упарадкаваць паток вернікаў і пазбегнуць чэргаў ля Святых Дзвярэй.

Юбілей – гэта час асаблівай ласкі і духоўнага абнаўлення

Святыя Дзверы будуць адчыненыя ў чатырох галоўных базіліках Вечнага горада. Найдаўжэй, з 24 снежня 2024 года па 6 студзеня 2026 года, – у ватыканскай базіліцы святога Пятра. Таксама Папа Францішак асабіста адчыніць Святыя Дзверы ў Латэранскай базіліцы 29 снежня 2024 года, у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ – 1 студзеня 2025 года, а ў базіліцы святога Паўла па-за Мурамі – 5 студзеня.

Праход праз Святыя Дзверы – сімвалічны жэст пакаяння і навяртання

Для зручнасці пілігрымаў на афіцыйным сайце Юбілею iubilaeum2025.va , як прайсці рэгістрацыю. Кожны ахвотны можа выбраць зручны для сябе дзень і час для наведвання святынь. Варта адзначыць, што для ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўжо зарэгістраваліся на адно з вялікіх юбілейных мерапрыемстваў, дадатковая рэгістрацыя не патрабуецца.

Юбілей 2025 года абяцае стаць адной з найбуйнейшых падзей у жыцці Каталіцкага Касцёла

Для тых, хто мае пытанні ці патрабуе дадатковай інфармацыі, на вуліцы Канчыліяцыёнэ, 7 (Via Conciliazione 7), непадалёк ад плошчы святога Пятра, адкрыты інфармацыйны пункт Юбілею. Ён будзе працаваць бесперапынна да лютага 2026 года. Тут жа пілігрымы змогуць атрымаць памятнае пасведчанне аб удзеле ў Юбілеі – так званае Testimonium.

Юбілейны год – гэта асаблівы час у жыцці Касцёла, калі вернікі могуць атрымаць поўны адпуст і духоўна абнавіцца. Падрыхтоўка да гэтай важнай падзеі ідзе поўным ходам, і Святы Пасад робіць усё магчымае, каб забяспечыць камфорт і духоўнае ўзбагачэнне для дзясяткаў мільёнаў пілігрымаў з усяго свету.
 

04 кастрычніка 2024, 10:14