SAʴý

2024.09.16 Francobollo 360 anni dell’icona della Madre di Dio di Grodno

Ватыкан: паштовая марка да гадавіны абраза Маці Божай Кангрэгацкай

Ватыканская філатэлістычная служба паведаміла аб выпуску шэрагу паштовых марак, якія адзначаць важныя падзеі і даты бліжэйшага часу. Адна з іх прысвечана 360-годдзю цудадзейнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродне.

Марыя Валодзіна – SAʴý

Ватыкан сумесна з Беларуссю выпусціў паштовую марку, прымеркаваную да гадавіны абраза Божай Маці, які захоўваецца ў катэдры святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.

У XVII стагоддзі копія рымскага абраза Маці Божай Снежнай з базілікі Санта Марыя Маджорэ была ахвяраваны кангрэгацыі студэнтаў езуіцкага калегіума. З тых часоў не толькі студэнты, але і многія вернікі з Гродна і ваколіц пачалі заклікаць Маці Божую Кангрэгацкую ў якасці сваёй заступніцы.

У 1664 годзе абраз быў урачыста перанесены ў езуіцкі касцёл святых Пятра і Паўла ў Гродне, а з пачатку XVIII стагоддзя захоўваецца ў асобнай капліцы фарнага касцёла. 28 жніўня 2005 года, з дазволу Святога Пасада, абраз быў урачыста каранаваны папскімі каронамі. Менавіта ў такім выглядзе ён і адлюстраваны на сумеснай беларуска-ватыканскай паштовай марцы, гашэнне якой адбудзецца ў Ватыкане 16-17 верасня 2024 года. Як паведамляе ватыканская паштовая служба, кошт маркі складзе 1,30 еўра. Наклад: 99 тысяч.

Акрамя таго, ватыканская пошта выпусціць святочныя маркі з нагоды 150-годдзя Сусветнага паштовага саюза, 1700-годдзя заснавання латэранскай базілікі, дзесяцігоддзя аднаўлення экасістэмы і 40-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і ЗША.

16 верасня 2024, 13:35