SAʴý

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы падсакратар Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду

14 кастрычніка 2023 года Францішак прызначыў новую намесніцу сакратара Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA). Ёй стала італьянская манахіня, сястра Сільвана Піра.

Аляксандр Панчанка - SAʴý

Законніца нарадзілася 6 лістапада 1972 года ў Торэ-дэль-Грэка, побач з Неапалем. Пасля атрымання дыплому па спецыяльнасці эканоміка бізнесу ў Пізанскім універсітэце і ступені магістра ў галіне інавацыйнага менеджменту ў Вышэйшай школе святой Ганны ў Пізе, вывучала тэалогію ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме.

7 снежня 2009 года склала вечныя манаскія абяцанні ў кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Місіянерак ад Дзіцятка Езуса. З 2008 па 2012 год супрацоўнічала са службай душпастырства моладзі архідыяцэзіі Перуджа-Чыта-дэла-П’еве. З 2012 года была Генеральным эканомам сваёй манаскай супольнасці.

2 кастрычніка 2023 года Францішак прызначыў старшынёй Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы італьянскага салезіяніна, ксяндза Джардана Пічыноці, які дагэтуль займаў пасаду падсакратара гэтай структуры.
 

14 кастрычніка 2023, 12:05