SAʴý

Кардынал Бешара Раі Кардынал Бешара Раі 

Кардынал Раі: Ліван у самай небяспечнай фазе сваёй гісторыі

Паводле меркавання маранітскага Патрыярха, кардынала Бешары Раі, Ліван знаходзіцца ў самай небяспечнай фазе сваёй гісторыі.

Аляксандр Амяльчэня - SAʴý

"Маранітаў адцясняюць на ўскраіну дзяржавы", - паскардзіўся кіраўнік найбуйнейшай хрысціянскай Царквы ў Ліване, выданне L'Orient-Le Jour. Ён адзначыў, што краіна перажыла свой залаты век, калі ўлада знаходзілася пераважна ў руках маранітаў. З маргіналізацыяй іх ролі адзінства краіны пахіснулася.

Як патрыярх мараніцкіх хрысціян, Раі мае ўплывовы голас у краіне. Палітычная сістэма ў Ліване з часу незалежнасці ў 1943 годзе грунтуецца на размеркаванні ўлады паміж рознымі канфесійнымі групамі. Прэзідэнт дзяржавы заўсёды з'яўляецца маранітскім хрысціянінам, прэм'ер-міністр – сунітам, а спікер парламента – шыітам.

Пагадненне ў Таіфе, якое ў 1989 годзе спыніла грамадзянскую вайну, пацвердзіла гэта, але перадало большую частку выканаўчай улады ад прэзідэнта ўраду, што многія хрысціяне ў краіне ўспрынялі як аслабленне сваёй ролі. З часу сыходу Мішэля Ауна ў кастрычніку 2022 года пасада прэзідэнта застаецца вакантнай.

Назіральнікі расцанілі нядаўнія заявы Раі таксама як крытыку ў бок Хезбалы. Кардынал усё часцей становіцца "рупарам растучага хрысціянскага незадавальнення" ў дачыненні да "палітычнага шыізму", адзначае выданне.

З пачатку апошніх баявых дзеянняў паміж Ізраілем і Хезбалой 8 кастрычніка 2023 года Раі, паводле паведамленняў, патрабаваў, сярод іншага, рэалізацыі рэзалюцыі 1559 Савета Бяспекі ААН, якая прадугледжвае раззбраенне ўсіх узброеных груп у Ліване.
 

28 жніўня 2024, 10:02