SAʴý

Прэзентацыя Ecce Homo Караваджа ў музеі Прада ў Мадрыдзе Прэзентацыя Ecce Homo Караваджа ў музеі Прада ў Мадрыдзе  (ANSA)

У мадрыдскім Прада экспануецца страчаны Ecce Homo Караваджа

У Нацыянальным музеі Прада ў Мадрыдзе 28 мая 2024 года ўпершыню выставілі карціну Ecce Homo італьянскага мастака Мікеланджэла Мэрызі да Караваджа – твор мастацтва знайшлі толькі ў 2021 годзе.

Аляксандр Амяльчэня - SAʴý

У 2021 годзе карціна, на якой Понцій Пілат прадстаўляе Езуса Хрыста ў цярновым вянку народу перад распяццем, ледзь не была прададзена на таргах Ansorena ў Мадрыдзе. Тады палатно, якое датуецца экспертамі 1605-1609 гадамі, памылкова прыпісвалі іспанскаму мастаку Хасэ дэ Рыберы. З XIX стагоддзя твор мастацтва знаходзіўся ў прыватных калекцыях, і на таргах яго стартавая цана складала ўсяго 1500 еўра.

Аўкцыён быў перапынены іспанскім Міністэрствам культуры ўсяго за некалькі гадзін да пачатку пасля таго, як эксперты з музея Прада падчас паўторных даследаванняў заявілі, што твор мог напісаць Караваджа. Улады Мадрыда надалі карціне статус ахоўнага аб'екта культурнай спадчыны, каб яе было немагчыма вывезці з краіны. Дадатковы аналіз пацвердзіў аўтарства італьянскага майстра.

Палатно будзе выстаўляцца да кастрычніка 2024 года. Па словах прадстаўнікоў Прада, цяперашні ўладальнік карціны, чыё імя не раскрываецца, перадаў яе музею толькі на дзевяць месяцаў.

Прада – адзін з самых наведвальных у Еўропе музеяў і другі ў Іспаніі па папулярнасці. Яго калекцыя налічвае больш за 35 тысяч твораў мастацтва.
 

28 мая 2024, 11:41