SAʴý

Пантыфік агледзеў рэліквію Катэдры святога Пятра

Перад святой Імшой на адкрыццё Сінода Біскупаў, якая прайшла раніцай 2 кастрычніка 2024 года на плошчы святога Пятра, у сакрыстыі ватыканскай базілікі Папа змог агледзець Cathedra Sancti Petri Apostoli – Катэдру Святога Апостала Пятра.

Аляксандр Панчанка - SAʴý

Гаворка ідзе пра старажытны драўляны трон, сімвал прымата святога Пятра, які звычайна захоўваецца ўсярэдзіне манументальнай скульптурнай кампазіцыі Джавані Ларэнца Берніні Катэдра святога Пятра, устаноўленай у абсідзе базілікі. У сувязі з рэстаўрацыяй гэтага помніка рэліквія была часова вынята і перанесена ў сакрыстыю.

На працягу доўгага часу лічылася, што трон мог належаць святому Пятру, як першаму Біскупу Рыма і Папу. Сучасныя даследаванні, аднак, паказалі, што ён быў зроблены ў IX стагоддзі. У 875 годзе гэты важны сімвал імператар Карл Лысы падарыў папу Яну VIII.
 

02 кастрычніка 2024, 15:12