SAʴý

Пантыфік сустрэўся з італьянцам, апраўданым пасля 33 гадоў турмы

Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі 60-гадовага Беньяміна Дзункеду, былога сардзінскага фермера, які ў выніку судовай памылкі правёў у турме 33 гады.

Аляксандр Панчанка - SAʴý

Сустрэча адбылася 23 жніўня 2024 года ў папскай бібліятэцы Апостальскага палацу ў Ватыкане. Дзункеду падарыў Францішку кнігу Я невінаваты (Io sono innocente), якую напісаў разам са сваім адвакатам. У ёй італьянец распавёў праз свой трагічны досвед у няволі.

Беньяміна Дзункеду трапіў у турму ў 26-гадовым узросце, праз месяц пасля трайнога забойства, якой скалыхнула Сардзінію ў 1991 годзе. Ён быў арыштаваны на падставе паказанняў сведкі – аднаго з выжыўшых падчас трагедыі. Мужчыну прызналі вінаватым і асудзілі на пажыццёвае зняволенне.

У 2017 годзе справу пачалі пераглядаць, а ў 2023 годзе Дзункеду выйшаў на свабоду. У студзені 2024 года Апеляцыйны суд Рыма прызнаў яго невінаватым. Галоўны сведка злачынства забраў свае паказанні, прызнаўшыся, што на самай справе не бачыў твару забойцы, а ўказаў на Дзункеду, бо там яму сказаў зрабіць адзін з паліцэйскіх.

За доўгія дзесяцігоддзі праведзеныя ў няволі Беньяміна Дзункеду змяніў тры турмы, часам быў вымушаны дзяліць маленькую камеру з адзінаццаццю іншымі зняволенымі, перажываў шматлікія цяжкасці, але пры гэтым імкнуўся дапамагаць тым, каму было горш чым яму, чэрпаючы сілы з даверу да Бога і думаючы пра сваю сям’ю. Ён прызнаўся, што прабачыў свайго абвінаваўцу і шчаслівы магчымасці асабіста сустрэцца з Папам, з якім перапісваўся на працягу апошніх гадоў.
 

24 жніўня 2024, 09:12