SAʴý

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: маліцца за мір і спыніць масавыя забойствы ў ДРК

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 16 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане, Папа заклікаў да міру ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Украіне, Святой Зямлі, М’янме і іншых месцах, дзе вядуцца войны.

Аляксандр Панчанка - SAʴý

“Працягваюць паступаць балючыя навіны аб сутыкненнях і масавых забойствах на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Я заклікаю дзяржаўныя ўлады і міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае, каб спыніць гвалт і выратаваць жыцці мірных жыхароў. Сярод ахвяр шмат хрысціян, забітых з нянавісці да веры – яны з’яўляюцца мучанікамі. Іх ахвяра – гэта насенне, якое прарастае і прыносіць плён, і вучыць нас мужна і паслядоўна сведчыць пра Евангелле”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў вернікаў не забываць таксама маліцца за мір у змучанай Украіне, Святой Зямлі, М’янме і іншых месцах, дзе вядуцца войны.
 

16 чэрвеня 2024, 12:44