SAʴý

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: маліцца за шматпакутны народ Украіны

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 28 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў не забываць пра боль украінскага народа.

Аляксандр Панчанка - SAʴý

Вітаючы групы пілігрымаў і вернікаў, Святы Айцец скіраваў свае думкі да змучанага народа Украіны. Ён адзначыў, што людзі ў гэтай краіне шмат пакутуюць і перажываюць жорсткія выпрабаванні. “Сёння раніцай я меў магчымасць паразмаўляць з кардыналам Краеўскім, які вярнуўся з Украіны і расказаў мне жахлівыя рэчы. Давайце падумаем пра Украіну і памолімся за гэты шматпакутны народ”, - заклікаў Пантыфік.

Кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, быў з візітам ва Украіне, наведаўшы шэраг гарадоў у яе ўсходняй частцы. У Ізюме ён стаў сведкам эксгумацыі цел людзей, пахаваных у перыяд, калі горад знаходзіўся пад кантролем расійскай арміі, аб чым паінфармаваў Святога Айца.
 

28 верасня 2022, 10:44