Нямецкі мусульманскі лідар пад уражаннем пасля размовы з Папам
Аляксандр Амяльчэня - SAʴý
“Калі на развітанне ён сказаў мне: “маліся за мяне!”, я застаўся пад уражаннем”, - апісаў свае эмоцыі мусульманскі лідар у каталіцкаму сайту domradio.de.
Нягледзячы на тое, што Маз’ек меў магчымасць размаўляць з Пантыфікам у трэці раз, сустрэча ў мінулую сераду стала для яго “самым кранальным і прыгожым момантам”. “Францішак вельмі прыязны чалавек. Калі нехта ўсхваляваны ці, магчыма, перажывае, ён хутка здымае гэтую нервовасць, і ты сапраўды адчуваеш сябе братам па веры”, - прызнаўся ён.
Кароткая размова паміж Пантыфікам і прадстаўнікамі Цэнтральнай рады мусульман Германіі датычыла, між іншым, тэкстаў Францішка, у якіх ён выразна падкрэслівае важнасць сустрэчы з рознымі рэлігіямі. Мусульманскі лідар заўважыў у інтэрвӣ, што і мусульмане, і хрысціяне разам хочуць працаваць на карысць адзінай Еўропы. У розных сферах Папа з’яўляецца “ідэальным прыкладам таго, як гэта трэба рабіць”, - перакананы Айман Маз’ек.