SAʴý

smartphone-586944_960_720aem.jpg

Святы Айцец пра па-сапраўднаму хрысціянскую малітву

На неабходнасць пашырэння нашай малітоўнай перспектывы і памяці аб патрэбах усіх і кожнага, - звярнуў увагу Святы Айцец у сваім паведамленні ў сацыяльнай сетцы.

“Малітва не павінна абмяжоўвацца нашымі ўласнымі пытаннямі, нашымі ўласнымі патрэбамі: малітва па-сапраўднаму хрысціянская, калі яна мае таксама агульнае вымярэнне”, - звярнуў увагу Францішак у сваім твіце.

Трэба адзначыць, што два месяцы таму Twitter Пантыфіка адзначыў свой восьмы Дзень нараджэння. 12 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI упершыню апублікаваў паведамленне на сацыяльнай платформе. Францішак аднавіў працу праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка 2013 г. сваё першае кароткае паведамленне. Сёння папскі Twitter мае восем моўных версій. Большасць чытае штодзённыя кароткія паведамленні на і – на іх зарэгістравана адпаведна 18 млн і 17 млн карыстальнікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 лютага 2020, 14:15