SAʴý

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Інданезія аб'ядналася ў адарацыі за поспех папскага візіту

Нястомная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту суправаджае папскую пілігрымку ў Інданезію.

Аляксандр Амяльчэня - SAʴý

Малітва за Францішка трывала ў Інданезіі ўжо падчас падрыхтоўкі да падарожжа. Ва ўсіх парафіях краіны праходзілі адмысловыя рэкалекцыі. Падчас духоўных практыкаванняў святары казалі пра асобу, жыццё і вучэнне Святога Айца, а таксама ключавыя падзеі яго пантыфікату.

Асаблівая малітва – на працягу ўсяго часу гэтага найдаўжэйшага паломніцтва пантыфікату – працягваецца ў кантэмпляцыйным кляштары ў Рутэнгу, на інданезійскім востраве Флорэс. Сёстры Служкі Духа Святога Вечнай Адарацыі, якія жывуць там, на просьбу інданезійскіх біскупаў вядуць бесперапынную адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі Папы.

Да гэтай малітвы далучыліся і кармеліцкія манахіні з кляштара на Заходняй Яве. Яны не змогуць удзельнічаць у сустрэчах са Святым Айцом, але, застаючыся ў кантэмпляцыі, захоўваюць упэўненасць, што "будуць побач з ім у духоўнай еднасці”.

Малітва за Францішка працягваецца таксама ў бенедыктынскім кляштары ў заходняй частцы вострава Тымор, на тэрыторыі дыяцэзіі Купанг. Падчас папскага падарожжа там адбываюцца сустрэчы людзей, якія не могуць асабіста ўдзельнічаць у паломніцтве, але хочуць маліцца за поспех візіту, "каб пасланне Евангелля і дар братэрства, які прыносіць Папа, расквітнелі і прынеслі плады ў Інданезіі і ва ўсёй Азіі і Акіяніі".
 

04 верасня 2024, 11:18