SAʴý

Архіепіскап-намінант Кеворк Нарадунгіян Архіепіскап-намінант Кеворк Нарадунгіян 

Папа прызначыў ардынарыя для католікаў-армян ва Усходняй Еўропе

Францішак прызначыў архісвятара Кеворка Нарадунгіяна з Інстытута Патрыяршага Духавенства ў Бзамары ардынарыем для католікаў армянскага абраду ва Усходняй Еўропе. Ён атрымаў тытулярную архіепіскапскую сталіцу Себасце.

Аляксандр Амяльчэня - SAʴý

Архіепіскап-намінант Кеворк Нарадунгіян нарадзіўся 16 лістапада 1968 года ў сірыйскім Алепа. У 1997 годзе ён атрымаў ліцэнцыят па педагагічных навуках у Папскім Салезіянскім універсітэце. Святарскае пасвячэнне прыняў 20 жніўня 1995 года ў Алепа ў Патрыяршым Інстытуце Духавенства ў Бзамары.

На працягу сваёй кар'еры ён займаў розныя пасады, уключаючы віцэ-рэктара і рэктара семінарый, пробашча армянска-каталіцкай парафіі ў Маскве, апостальскага адміністратара экзархата ў Іерусаліме і Амане, а таксама пробашча парафіі для католікаў армянскага абраду ў французскім Ліёне.

Ардынарыят Усходняй Еўропы для католікаў армянскага абраду быў створаны ў 1991 годзе і ахоплівае вернікаў у Арменіі, Грузіі, Расіі, Украіне і Усходняй Еўропе (за выключэннем Польшчы, Румыніі і Грэцыі). Сядзіба Ардынарыята знаходзіцца ў армянскім Гюмры. Па даных на 2021 год, Ардынарыят налічваў 618 тысяч вернікаў, якім служылі 18 святароў.
 

22 жніўня 2024, 08:56