SA国际传媒

Пошук

Пантыф?к катол?кам Па?днёвага Судана: будзьце соллю ? святлом

Гэтай зямл? патрэбна святло, якое ёсць у кожнага з вас, - сказа? Пантыф?к катол?кам Па?днёвага Судана падчас святой ?мшы, якую 5 лютага 2023 года ?значал?? ля ма?залея Джона Гаранга ? Джубе.

Аляксандр Панчанка – SA国际传媒

“Езус ведае ? люб?ць вас; кал? прабываем у ?м, не пав?нны баяцца, бо таксама для нас кожны крыж перамен?цца ва ?васкрасенне, кожны смутак у надзею, кожны плач у танец”, - запэ?н?? верн?ка? Святы Айцец, прапануючы паразважаць над словам? Хрыста, як? кажа сва?м вучням, што яны з’я?ляюцца соллю зямл? ? святлом свету.

Папа нагада?, што Езус прамов?? гэтыя словы адразу пасля евангельск?х благасла?лення?, як?я вучаць нас: каб быць шчасл?вым?, мы не пав?нны ?мкнуцца стаць моцным?, багатым? ? магутным?, але пакорным?, лагодным? ? м?ласэрным?; не раб?ць зла н?кому, але быць м?ратворцам? для ?с?х. У гэтым заключаецца мудрасць вучня Хрыста, - сказа? Пантыф?к, дадаючы, што жыццё паводле благасла?лення? надае добры смак не тольк? нашаму жыццю, але таксама грамадству, кра?не, у якой жывём.

Франц?шак нагада?, што соль выкарысто?ваецца, каб захо?ваць ежу ад сапсавання, а ? б?бл?йныя часы выкарысто?валася падчас ахвярапрынашэння? Пану, нагадваючы пра важнасць еднасц? з Панам. Вучань Езуса, на думку Святога Айца, пакл?каны быць сведкам? гэтай еднасц?.

“Мы, соль зямл?, пакл?каны даць сведчанне запавету з Богам у радасц?, з удзячнасцю, паказваючы, што мы людз?, здольныя ствараць сувяз? сябро?ства, жыць у братэрстве, будаваць добрыя чалавечыя аднос?ны, перашкаджаць перавазе зла карупцы?, хвароба? падзела?, бруду несправядл?вых спра?, б?ча несправядл?васц?”, - сказа? Пантыф?к.

Папа закл?ка? па?днёвасуданск?х верн?ка? быць соллю зямл? сваё кра?ны: неабходна ? ?мя Езуса скласц? зброю нянав?сц? ? помсты, узяцца за мал?твы ? справы м?ласэрнасц?, навучыцца прабачаць, шчыра прымаць адз?н аднаго..

Франц?шак заахвоц?? таксама быць святлом свету, прымаючы ? сябе святло Хрыста. “Перш чым турбавацца аб цемры, якая нас акружае, перш чым спадзявацца, што вакол нас нешта прасвятлее, мы пав?нны свяц?ць, асвятляць сва?м жыццём ? сваёй працай гарады, вёск? ? мясц?ны, у як?х мы жывем, людзей, як?я мы сустракаем, мерапрыемствы, як?я праводз?м. Пан дае нам моц, моц быць святлом у ?м, для ?с?х; таму што ?се пав?нны мець магчымасць бачыць нашы добрыя ?чынк? ?, убачы?шы ?х – нагадвае нам Езус – са здз??леннем адкрывацца на Бога ? аддаваць Яму хвалу: кал? мы будзем жыць як дзец? ? браты на зямл?, людз? даведаюцца, што ? ?х ёсць Айцец у нябёсах”, запэ?н?? Пантыф?к.

“Ад нас патрабуецца палаць любо?ю: няхай не здарыцца так, што наша святло згасне, што ? нашым жыцц? зн?кне к?сларод любов?, што зла ?чынк? забяруць чыстае паветра ? нашага сведчання. Гэтай прыгожай ? змучанай зямл? патрэбна святло, якое ёсць у кожнага з вас, а дакладней, святло, як?м ёсць кожны з вас!”, - дада? Святы Айцец.

05 лютага 2023, 09:20