SA国际传媒

Пошук

?люстрацыйнае фота ?люстрацыйнае фота 

Крыз?с веры ? Герман?? выкл?ка? змены ? Renovabis i Misereor

Дзве найбуйнейшыя дабрачынныя арган?зацы? Герман?? – Renovabis ? Misereor – абвясц?л? аб сва?х планах больш цеснага супрацо?н?цтва.

Ян Гл?нск?

Як вын?кае з дасягнутага ? сакав?ку 2023 года ? абвешчанага на м?нулым тыдн? ? Ахене ? Фрайз?нгу пагаднення, наступныя дзесяць гадо? супрацо?н?цтва можа ?сц? пад сумесным к?ра?н?цтвам. Нязменным? застануцца лагатыпы, розная м?с?я ? асобныя сядз?бы ? Фрайз?нгу ? Ахене.

Такое супрацо?н?цтва, як падкрэсл?ваецца ? паведамленн?, выкл?кана неабходнасцю: верн?к? ?сё часцей адыходзяць ад Касцёла, паступленн? ад касцёльнага падатку змяншаюцца, наз?раецца ?сё меншы ?дзел параф?яльных супольнасцей у працы на карысць адз?нага свету.

Дабрачынная кампан?я Misereor, заснаваная ? 1958 годзе, наладз?ла партнёрск?я аднос?ны з 90 кра?нам? ? Афрыцы, Аз??, Лац?нскай Амерыцы ? Ак?ян??. Renovabis сёлета адзначае 30-годдзе. Фонд бы? створаны як акцыя сал?дарнасц? нямецк?х катол?ка? з кра?нам? Усходняй Е?ропы. Ён рэал?зуе свае праграмы дапамог? ? 29 кра?нах: ад Эстон?? да Таджык?стана, ад Албан?? да Рас??.

Абедзве арган?зацы? ?стотна адрозн?ваюцца па маштабах: у Misereor працуе каля 370 чалавек, у Renovabis – крыху больш за 50. Даходы маюць так?я ж прапорцы?: у 2021 годзе у Misereor яны складал? 247 м?льёна? е?ра, у Renovabis – 34,8 м?льёна? е?ра. Такая ж с?туацыя ? з праектам?.

Даходы арган?зацый таксама фарм?руюцца па-рознаму: Misereor можа штогод атрымл?ваць амаль 100 м?льёна? е?ра з бюджэту М?н?стэрства разв?цця Герман??, у той час як Renovabis атрымл?вае тольк? некальк? м?льёна? е?ра. З касцёльных падатка? Renovabis атрымл?вае амаль удвая больш грошай, чым Misereor.

Практычна палова праекта?, як?я падтрымл?вае Renovabis, звязана з Касцёлам або душпастырствам. Дзяржа?ныя сродк? на так?я мэты не выдзяляюцца.

Акрамя Misereor у Герман?? ёсць яшчэ чатыры арган?зацы?, як?я дапамагаюць па?сюднаму Касцёлу: Adveniat, Missio, Caritas ? Die Sternsinger (м?с?йныя калядо?шчык?) – ?н?цыятыва дапамог? дзецям.
 

08 мая 2023, 10:50